Home

Advertisement

Customize
About this Journal
Current Month
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Oct. 27th, 2009 @ 10:06 pm Харугва БНФ
У сёньняшнім падпісаньні вядомай угоды, сцэнарна даволі стандартным, "Белсат" выхапіў найбольш візуальна яскравы - ды найбольш сымбалічны - момант. Са сьцяны сядзібнай залі нехта здымае Харугву БНФ. Пры журналістах і публіцы. Праўда, пакуль што ня рве на сувэніры, а толькі скручвае.
--
P.S. Ніколі раней Харугву не здымалі, якія б імпрэзы ў Сядзібе ні адбываліся. Праўда, часам заходжыя "рэжысэры" яе завешвалі. Таму было нават прынятае фармальнае рашэньне пра непарушнасьць Харугвы на ейным месцы (вынятак - калі яе бралі на вуліцу; там Харугве месца ня менш адпаведнае). Нацыянальны сьцяг вывешваўся поруч з Харугваю ці над ёю.
About this Entry
Jun. 14th, 2009 @ 12:50 pm Нармальная ўсходняя мяжа – аксіёма
Цытата 1.

"Дзеля супольнай выгоды й зьняцьця штучных перашкодаў пры інтэграцыі ў эўрапейскія інстытуты трэба ажыцьцявіць дэлімітацыю й дэмаркацыю беларуска-расейскае мяжы, узнаўленьне на ёй кантролю для абароны Беларусі ад экспарту нелегальнае міграцыі й злачыннасьці, бо ня выключана, што ўсходняя мяжа Беларусі стане ўсходняю мяжою аб'яднанай Эўропы. Пры гэтым мяжа не павінна перашкаджаць эканамічным, культурным, сямейным кантактам". (Праграма БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ)

Цытата 2.

"Между тем белорусская оппозиция высказалась против закрытия границы с Россией.

«Я выступаю за хорошие отношения с Россией и наше добрососедское партнерство, — сказал лидер «Движения за свободу» Александр Милинкевич. — Конечно, проект «союзное государство» уже нельзя называть живым, в нем изначально было много ностальгии. Я уверен, что с Россией нужно строить реально экономические отношения».

Заместитель председателя общественного объединения Белорусский народный фронт «Возрождение» Алесь Михалевич также отметил: «Это решение, скорое всего, было принято без предварительного анализа. Очень плохо, что оно не обсуждалось ни с представителями официальных власти, ни с белорусским обществом».

Напомним, что раньше программа белорусской оппозиции была построена на лозунгах дистанцирования от России и на усилении сотрудничества с Европой". (naviny.by)
-----------------
Вось вам і рэальны тэст на адстойваньне беларускага інтарэсу. Для пасьлядоўнага незалежніка нармальная ўсходняя мяжа - аксіёма. Лукашэнка ж няяўна прыгразіў усяго толькі ўвядзеньнем кантролю, аналягічнага дзейнаму расейскаму.

Натуральна, гэта зь ягонага боку - таргі. Ён сьмяротна баіцца Расеі, залежны ад яе эканамічна, мэнтальна, праз павучыньне спэцслужбаў. Сам жа зрабіў нашую прамысловасьць закладніцай расейскіх рынкаў і ласкі Анішчанкі. Таму ён ня здольны на пасьлядоўныя крокі дзеля абароны і ўмацаваньня дзяржаўнай незалежнасьці краіны. Хай перадае ўладу тым, хто на іх здатны і хто як мінімум з 1988 году мае абгрунтаваную стратэгію дзяржаватворчасьці.

Безь яднаньня свабоднага народу вакол нацыянальных каштоўнасьцяў і адпаведных дзяржаўных інтарэсаў нас будуць шантажаваць з Усходу безупынна.

А згаданая ў белапанаўскім матэрыяле "белорусская оппозиция", відавочна, зусім заблыталася. Можа яны разважылі, што разбурэньне беларускай малочнай прамысловасьці у інтарэсе як расейскіх, так і эўрапейскіх мажнаўладцаў?
About this Entry
May. 16th, 2009 @ 10:44 pm http://www.pbnf.org/blog_vv/
http://www.pbnf.org/blog_vv/
About this Entry
May. 14th, 2009 @ 07:25 pm Кім засялілі падручнік беларускай мовы? Прафком, саўнарком і камротамі

Штовечар правяраю хатняе заданьне ў малодшай дачкі. Так праходжу гімназічную праграму – параграф за параграфам – і штовечар натхняюся (дакладней, набрыньваю гронкамі гневу). Пра падручнікі для 5-й клясы, іхную мову, улік узроставай псыхалёгіі ды цывілізацыйную арыентацыю я сабе паабяцаў напісаць – і мусова напішу - эсэй. Калі закончыцца навучальны год. А пакуль – фрагмэнт будучых нататак фэноляга.

“Беларуская мова”. 2001 год. 2-е выданьне, не якое там 40-е стэрэатыпнае. Значыць, даволі сьвежа, як на падручнік, укладзенае. Імёнаў аўтараў падручніка не падаю: абодва яны харошыя ды нацыянальна сьведамыя людзі даволі шаноўнага ўзросту.

У практыкаваньні 10-гадовыя дзеці мусяць прыпісаць правільныя канчаткі словам, дапасаваным да складанаскарочаных. Мэтадычная задача – замацаваць уменьне вызначаць род складанаскарочанага слова дый наагул яго граматычную форму. Усё звычайна. Вось сказы.<lj-cut>

Люба коратка ахарактарызавала кожнага студэнта, чые заявы разгляд… прафком. (А.Васілевіч)

Забеліна, як і Васіліна цяпер, прыехала некалі, гады за чатыры да вайны, у Старыцк… МТС. (Т.Хадкевіч)

РБУ дарожн… вядзе свой рамонт – адвечную работу. (С.Басуматрава)

Саўнарком засяд… позна, гадзін да адзінаццаці. (Іван Шамякін)

“Зямлянку” – зімнюю элегію – спяв… камроты Весялоў. (А.Пысін)

Фінал розыгрышу кубка чэмпіёнаў па ручному мячу сярод клубных каманд Еўропы выйгр… спартсмены Мінск… СКА. (“Звязда”)

Што ж беларускае дзіцё пачатку XXI стагодзьдзя вычытала ў гэтых сказах і ў выніку напісала?

***

студэнта, чые заявы разглядаліся прафком (кім-кім? прафком, няўжо ня ясна? прафок іх разглядае! Тое, што ў слове зашыфраваны прафсаюзны кАмітэт, выклікала шчырае зьдзіўленьне: тады мусіць быць прафкАм! – вазглагалалі мне уста младзенца).

… прыехала некалі, гады за чатыры да вайны, у Старыцкі МТС (натуральна, мужчынскага роду, бо МТС – мабільны апэратар, што ведае нават вожык!).

Пра РБУ я быў спытаны, ці гэта Рэспубліканскі беларускі ўнівэрсытэт, ці які іншы.

Саўнаркому пашанцавала больш. Ён засядаў, не саўнарком засядалі (хоць маглі, ну як вечарком).

У перадапошнім сказе таксама напісалася правільна: …спяваЎ камроты Весялоў. Я пахваліў дачку. І тут яна мяне папытала: а ці прыметнік гэтае камроты? (пэўна, як пузаты, валасаты, вялікароты…) Я падумаў: добра яшчэ, што лёгіка моўнага дасьледаваньня не падвяла малую да яшчэ больш гарманічнага варыянту: сьпявалі хто? Нашыя камроты! Камроты адкуль? Ды зь Весялоў!

***

Скажу шчыра, спачатку я рагатаў, чым дзіцё пакрыўдзіў. Потым пэдагагічна сказаў ёй, што сьмяюся з падручніка, чым супакоіў. А потым зацяўся.

Кім засялілі падручнік беларускай мовы? Прафком, саўнарком і камротамі (якія, праўда, выбіраюць не velcom, а МТС)!

Не ідэалізую ўласнае дзіцё, адразу пагаджуся, што і ў 10-11 гадоў можна начытацца савецкай мастацкай ды гістарычнай літаратуры ды ўсе гэтыя замшэлыя саветызмы лёгка разгрызаць. Праверыўшы пісаніну й насьмяяўшыся ўволю, я пастукаў кулаком па стале: чаму не зазірнула ў слоўнікі, якіх дома мора?! Але, зь іншага боку, у мяне звычайны дзіцёнак пачатку трэцяга тысячагодзьдзя (у сэнсе ня кніжны рабак, а нявольніца аўдыявізуалу), яна глядзіць Белсат, Jetix і чамусьці Smile of a Child, дзе ня вее саўнарком (чым-чым ня вее?).

Так у дзіцячай сьвядомасьці фармуецца погляд, што школьная беларуская мова слаба перасякаецца з жывою. А ў іншых сем’ях, дзе па-беларуску не гавораць, вырастаюць дзеці, падсьвядома індактрынаваныя перакананьнем, што беларуская мова наагул ня мае нічога супольнага з рэальнасьцю.

***

Магу на гэты эпізод паглядзець інакш. Як на лякальны мовазнаўчы экспэрымэнт. Пацьвярджаецца ня мною сфармуляванае: складанаскарочаныя словы (як і абрэвіятуры наагул) беларускай мове не былі ўласьцівыя, прыйшлі ў яе або й ґвалтам былі накінутыя падчас саветызацыі. Ані ў літоўскай, ані ў польскай нічога падобнага да гаркамаў, завучаў, калдагавораў ці там спэцназаў няма (літоўцам хіба увапхнулі kolūkis калхоз, а з саўхозам непярэліўкі выйшлі: tarybinis ūkis). Не разглядаем тут trademarks кшталту Kautra (Kauno transportas) ці таго ж Белсату. У ангельскай апошніх дзесяцігодзьдзяў зьяўляюцца словы накшталт modem (modulator-demodulator), але гэта ўсё ж мова тыпалягічна й генэтычна значна далейшая ад нас.

Вось чаму на прамілы Бог прашу рэдактараў, якія ўважаюць сябе за моўных заканадаўцаў, спыніць далейшую рэсаветызацыю мовы й зарачыся ўжываньня пачварак белмова, белмоўны, белшкола і г.д.</lj-cut>

About this Entry

Advertisement

Customize