Previous Entry Share Next Entry
Мікола Ермаловіч у "мадэрновым дыскурсе" Валянціна Акудовіча
viacorka
Originally posted by sadouski at Мікола Ермаловіч у "мадэрновым дыскурсе" Валянціна Акудовіча
У дзень нараджэньня Міколы Ермаловіча думаецца пра ягоную ахвярнасьць. Чалавек на працягу гадоў дваццаці штодня езьдзіў электрычкай з Маладэчна ў мінскія бібліятэкі і архівы. Хто ў тыя гады хадзіў у "Ленінку", мог бачыць там  сівога мужчыну у акулярах з тоўстымі шкельцамі, які з мікрафота чытаў плёнкі з МБА, нізка схіліўшыся над старымі кнігамі, нешта ўсё пісаў гусьценькімі радкамі ў аркушах жаўтаватай недарагой паперы ...

Божа літасьцівы, думаецца сёньня, калі чытаеш  з выкручанай логікай развагі  сёньняшніх "праеўрапейскіх аналітыкаў" пра Адраджэньне канца 80-х і пачатку 90-х! Як можна так пісаць пра той сьветлы час нашай гісторыі і людзей, якіх ужо няма з намі, -- Міколы Ермаловіча, Ігара Герменчука, рэдактара газеты "Свабода", тыраж якой сягаў за 60 000...

Вось як арыгінальна ацэньвае падзеі таго часу "філосаф" Валянцін Акудовіч, узгадваючы і "апалагета рамантычнай беларускай гістарыяграфіі" Міколу Ермаловіча:
"Адраджэньне сталася своеасаблівым інтэлектуальным генацыдам тагачаснага беларускага грамадства, яно адмаўляла ў праве на вартасную ацэнку свайго жыцьця ня толькі сучасьнікам, але і дзясяткам папярэдніх пакаленьняў, якія без супраціву жылі пад ярмом усходняга каланізатара. Праўда, у адрозьненьне ад памерлых, сучасьнікі яшчэ мелі шанец рэабілітавацца. Дзеля гэтага трэба было праклясьці сваё жыцьцё за камуністамі, прачытаць кніжку Міколы Ермаловіча “Старажытная Беларусь”, перавучыцца з нармальнай беларускай на “клясічную” мову, уступіць у БНФ і падпісацца на газету “Свабода”. ..

З часопіса "Дзеяслоў" (2003 г.) Суплёт эсэ. Разьдзел 19.

Comments Disabled:

Comments have been disabled for this post.

?

Log in

No account? Create an account