Previous Entry Share Next Entry
Мёртвы юбіляр...
viacorka
Originally posted by sadouski at Мёртвы юбіляр ...
                Мёртвы юбіляр ...

На сайце “Нашай Нівы” прачытаў сёньня нататку пра толькі што адчынены “Прэзыдэнт-гатэль” на месцы колішняй “Кастрычніцкай”. Там узгадваліся некаторыя “зоркавыя” гатэлі Менску, сярод якіх называлася і “гасьцініца Юбілейная” у аўтарскім зьбеларушаным выглядзе – гатэль "Юбілярная”. Але ж такая форма – немагчымая, бо назва гатэлю была ў свой час утвораная ў гонар пэўнага юбілею БССР, а не ў гонар нейкага юбіляра. Некалі ў менскіх крамах прадавалі хлеб з такой жа непісьменнай назвай -- "Юбілярны".
У расейскай і беларускай мовах прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў, якія абазначаюць жывыя істоты і маюць фіналіі з санорнымі зычнымі ў форме “ор, ар, ал, ол, ун, ум “ і г. д., заўсёды афармляюцца з суфіксам “-ск”:  пастарскі, дырыжорскі, бібліятэкарскі, шкалярскі, доктарскі, генэральскі ... Адпаведна павінна быць – юбілярскі: ”Юбілярская прамова ў адказ на шматлікія ўзьнёслыя віншаваньні з боку прысутных была надзвычай ляканічнай і сьціплай”.       
Прыметнікі,  якія заканчваюцца на  «-рны», утвараюцца звычайна ад неадушаўлёных назоўнікаў: цыркулярны, хлорны, кватэрны, зборны, прыдворны, генэральны...
Гл. складзены паводле адваротнага прынцыпу  «Грамматический словарь русского языка» ( А.А. Зализняк. Москва, 1977, сс.  310-313, 394-397).  У беларускай мове такога аб’ёму зваротнага слоўніка мы пакуль ня маем. Ёсьць невялікі навучальны слоўнік, складзены пад рэдакцыяй А. Я. Супруна.

Comments Disabled:

Comments have been disabled for this post.

?

Log in