Previous Entry Share Next Entry
Прыклад кананічнае беларускае лацінкі
viacorka
Originally posted by kamunikat at Najdziuk Jazep, Paznavajma historyju biełaruskaha narodu | Камунікат.org
Paznavajma historyju biełaruskaha narodu
skrypt-dapamožnik
Najdziuk Jazep

Язэп Найдзюк са сваёй гісторыяй Беларусі ўпісаўся ў беларускую гістарыяграфію перш за ўсё сваімі двума выданьнямі "Беларусь учора і сяньня" — віленскім з 1940 г. і менскім з 1944 г. Так сталася, што адно і другое выданьне сталі па вайне крамольнай гісторыяй Беларусі, дарэчы, як і сам аўтар. Цікавасьць да іх зьявілася толькі ў пачатку 1990-тых гадоў, калі Беларусь стала незалежнай дзяржавай, калі адкрыліся бібліятэчныя спэцфонды, раней недаступныя нават для гісторыкаў. Таксама аўтар, жывучы па вайне ў Польшчы, ня меў сваіх аўтарскіх кніжак. I ня мог іх нідзе дастаць. Нейкім спосабам здабыў пару дзясяткаў старонак. Раней, чым у Беларусі, бо ў пачатку 1980-тых гадоў, на хвалі перамен у Польшчы быў шанс на тое, каб напісаная нанова Язэпам Найдзюком гісторыя "Paznavajma historyju biełaruskaha narodu" паказалася ў незалежным выдавецтве ў Польшчы. Так, аднак, па розных прычынах не сталася. Толькі ў пачатку XXI ст. атрымала я ад Станіславы Александровіч копію машынапісу гэтай гісторыі, разам з аповедам, як гэта яе муж Язэп пісаў, каб пасьпець перад сьмерцю, як зьбіраліся на выданьне грошы. Машынапісы разышліся па людзях, аўтар пакінуў сабе найгоршую копію. Але так і не дайшло да выданьня ні ў 1980-тыя, ні ў 1990-тыя гады. Хаця Язэпу Найдзюку пашчасьціла на перавыданьне ў Менску ў 1993 г. "Беларусі ўчора і сяньня" з 1944 г. Болей...


Comments Disabled:

Comments have been disabled for this post.

?

Log in