Previous Entry Share Next Entry
Моўная сустрэча. Садоўскі. 19 чэрвеня
viacorka
У Арт Сядзібе працягваюцца "Моўныя сустрэчы". Вядуць іх штосераду мовазнаўцы Вінцук Вячорка й Пётра Садоўскі. Запрашаем удзельнікаў леташніх "Моўных сустрэчаў", сяброў Моладзі ТБМ і ўсіх, хто хоча лепш гаварыць, пісаць, думаць па-беларуску.
Наступная сустрэча ў сераду, 19 чэрвеня. Пачатак у 18.15. Некаторыя тэмы:
Разьбіраем калекцыю журналісцкіх і пісьменьніцкіх памылак.
Быкаўскі, купалаўскі -- а Крапіва, Брыль, Сыс? а сын?
"Из-за тебя" -- як па-беларуску? "З-за лесу" толькі выходзяць.
Ці ёсьць розьніца паміж "дзеля" і "для"?
Машыну скралі. А як "угнали"?
І г. д.
Вядзе Пётра Садоўскі, мовазнаўца, амбасадар. Рыхтуйце пытаньні.
Запісацца на "Моўныя сустрэчы" і атрымаць адказы на пытаньні можна праз e-mail: artsiadziba@gmail.com. Кантактны тэлефон: +375 29 7828881.
Tags:

Comments Disabled:

Comments have been disabled for this post.

?

Log in

No account? Create an account